Алена Руцкая

Беларуски Куток: литературный дневник

Біяграфія. Руцкая Алена , нарадзілася 11.01.1950 г. у вёсцы Дзякаўцы Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і служачых. У 1961 г. з бацькамі пераехала ў Слонім. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). У 1971-1977 гг. працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Сценявіцкай васьмігадовай школе Слонімскага раёна, у Судзілаўскай сярэдняй школе Клімавіцкага раёна, у Сянькоўшчынскай сярэдняй школе Слонімскага раёна. С 1977 г. працуе ў сярэдняй школе №– 2 у Слоніме. Сябра СП СССР з 1985 г. З першым вершам выступіла ў 1966 г. (газета «Голас Радзімы»). Аўтар зборніка паэзіі «Роздум» (1988). Перакладае з украінскай мовы.


Верш, прысвечаны слонімскім вулачкам.
Алена Руцкая


Тапалёвая, Садовая,
Падлесная –
Назвы вуліц
сонечнымі песнямі
Вы ў мае маленства
увайшлі.
Радасці вучылі
мройным лецейкам,
Увосень — шчодрасці,
зімою — чысціні.
Віленская, Доўгая,
Шасейная,
Вы ў душы маёй
юначай сеялі
Прагу для пазнання
і дарог.
І таемнасцю
адкрыццяў вабілі,
Нібы карабель
на стромкім стапелі,
У прадчуванні
шчасця і трывог.
Дабрыяна, Гнідаша,
Сінічкіна —
Вы вучылі па святому
звычаю,
Мужнасці, адданасці
зямлі,
Каб сумленне
шанавала чыстае,
Каб магла за праўду
цвёрда выстаяць,
Памнажаць,
што продкі здабылі.



Наша пошта:
belkutok@mail.ru



Другие статьи в литературном дневнике: