Нарадзіўся ў ліпені 1989 года ў цудоўным беларускім горадзе Гомеле, дзе і жыву па сённяшні дзень. Жанаты. Ёсць сын. Адукацыя вышэйшая, па дыплому географ, выкладчык геаграфіі. Два гады адпрацаваў настаўнікам у невялічкай хойніцкай школе – выкладаў геаграфію (6-11 класы), біялогію (6-7 класы), АБЖ (5-9 класы), чалавек і свет (5 клас). Цікавасці і захапленні: чытаю кнігі, катаюся на ровары, падарожнічаю і вандрую, назіраю за прыродай і цягнікамі, збіраю галаваломкі, запісваю сны, самаразвіваюся. Працую ва ўніверсітэце – займаюся рамонтам і абслугоўваннем кампутарнай і іншай тэхнікі, наладкай сістэм і сетак, удзельнічаю ў прыёмнай камісіі.
Накірункі творчасці: фантастыка, магічны рэалізм, назіранні, разважанні, выдумкі, агляды, моманты з жыцця, успаміны. Формы – аповесці, апавяданні і замалёўкі. Стаж у прозе больш за чатырнаццаць гадоў (лічу ад снежня 2010 года, хаця пачаў пісаць раней – яшчэ вучнем ў школе). Ствараю і вершы (спасылка ўнізе), але аддаю перавагу прозе. Пішу на беларускай і расійскай мовах. На сайце з 22 лютага 2016 года.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.